ЕРАМІІ 18:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі народ гэты, супраць якога Я прамаўляў, адвернецца ад ліхоты сваёй, Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў учыніць для яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але калі народ гэты, пра які Я гэта мовіў, адвернецца ад сваіх благіх дзеяў, Я адмяню ліха, якое надумаў зрабіць яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі раскаецца народ гэты ў ліхоце сваёй, за якую наканаваў Я [пакаранне] на яго, то і Я раскаюся ў ліхоце, якую задумаў учыніць яму. |
і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,
Навошта маюць казаць Эгіпцяне, кажучы: “На ліха вывеў іх, каб забіць іх у гарах і вынішчыць іх з аблічча зямлі”. Адвярніся ад ярасьці гневу Твайго і пашкадуй [рабіць] ліха народу Твайму.
І станецца, калі яны, навучыўшыся, навучацца шляхам народу Майго, каб прысягаць у імя Маё: “Як жывы ГОСПАД!”, як яны навучылі народ Мой прысягаць Баалам, тады яны будуць будавацца сярод народу Майго.
Ты адкінуў Мяне, кажа ГОСПАД, павярнуўся плячыма. І Я выцягнуў руку Маю над табою і зьнішчыў цябе. Я стаміўся шкадаваць [цябе]!
І цяпер выпраўце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і слухайце голас ГОСПАДА, Бога вашага, і ГОСПАД пашкадуе [ўчыніць] ліха, якое Ён прамовіў супраць вас.
Ці сапраўды забіў яго Эзэкія, валадар Юды, і ўвесь Юда? Ці ж не спалохаўся ён ГОСПАДА і ці не маліў аблічча ГОСПАДА, і ГОСПАД пашкадаваў, і [не ўчыніў] зла, якое прамовіў супраць іх. А мы [хочам] учыніць зло вялікае адносна душаў нашых».
Можа, яны паслухаюць і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў зрабіць ім з прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх.
Можа, пачуе дом Юды пра ўсё ліха, якое Я маю намер учыніць ім, і адвернецца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я прабачу беззаконьні іхнія і грахі іхнія».
Калі, жывучы, будзеце жыць далей у зямлі гэтай, Я адбудую вас, а ня зьнішчу, і насаджу вас, а ня вырву, бо Я шкадую адносна ліха, якое Я зрабіў вам.
І бязбожнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць усе пастановы Мае і чыніць суд і праведнасьць, будзе жыць і жыць, і не памрэ.
Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”
І ты, сыне чалавечы, скажы сынам народу твайго: “Праведнасьць праведніка не ўратуе яго ў дзень правіны ягонай, і бязбожнік не спатыкнецца аб бязбожнасьць ў дзень, калі ён адвернецца ад бязбожнасьці сваёй, і праведнік ня зможа жыць у [праведнасьці сваёй] у дзень грэху свайго”.
Калі Я скажу праведніку: “Жывучы, будзеш жыць!”, і ён паспадзяецца на праведнасьць сваю, і ўчыніць злачынства, уся праведнасьць праведнасьці ягонай ня будзе ўзгадана, і за злачынства сваё, якое ён учыніў, ён памрэ.
А калі я скажу бязбожніку: “Сьмерцю памрэш!”, і ён адвернецца ад грэху свайго, і будзе чыніць суд і праведнасьць,
Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.
Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.
І маліўся ён да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, ці ня гэткае было слова маё, калі яшчэ я быў у зямлі сваёй? Дзеля гэтага я загадзя ўцёк у Таршыш, бо я ведаў, што Ты — Бог літасьцівы і спагадлівы, павольны да гневу і міласэрны, і шкадуеш [рабіць] зло.
І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.
Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю і ратаваў іх ад рук ворагаў іхніх у-ва ўсе дні судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледавалі.