І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.
ЕЗЭКІІЛЯ 47:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, што вы падзеліце яе жэрабем на спадчыну для вас і для прыхадняў, якія жывуць сярод вас і якія нарадзілі сыноў сярод вас, і будуць яны для вас як тутэйшыя сярод сыноў Ізраіля, разам з вамі яны кінуць жэрабя пра спадчыну сярод каленаў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падзялеце яе па жэрабі ў спадчыну сабе і іншаземцам, якія жывуць у вас, якія нарадзілі ў вас дзяцей; і яны сярод сыноў Ізраілевых павінны лічыцца нароўні з прыроднымі жыхарамі, і яны з вамі ўвойдуць у долю сярод плямёнаў Ізраілевых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падзеліце яе на спадчыну для вас і для чужынцаў, якія прыйшлі да вас і якія нарадзілі сыноў сярод вас; і будуць яны вам за народжаных сярод сыноў Ізраэля: разам з вамі сярод пакаленняў Ізраэля будуць дзяліць спадчыну; |
І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.
Калі будзеце кідаць жэрабя пра зямлю на спадчыну, выдзеліце сьвяты дар для ГОСПАДА з зямлі, даўжынёю на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю на дваццаць тысячаў [прутоў]. Ён сьвяты ў-ва ўсім абшары сваім наўкола.
І станецца, што ў тым калене, у якім жыве прыхадзень, дасьцё яму спадчыну ягоную, кажа Госпад ГОСПАД.
Гэта зямля, якую падзеліце жэрабем як спадчыну паміж каленаў Ізраіля, і гэта часткі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД.
але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа, і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».
Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго.
што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эвангельле,
дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.