ЕЗЭКІІЛЯ 39:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца ў той дзень, Я вызначу Гогу месца, дзе будзе магіла ягоная ў Ізраілі, даліну Абарым на ўсход ад мора, і адгараджу яе ад тых, што праходзяць, і там пахаваюць Гога і ўсё войска ягонае, і назавуць яе “Далінай войска Гога”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе ў той дзень: дам Гогу месца на магілу ў Ізраілі, даліну, па якой праходзяць на ўсход ад мора, і яна будзе затрымліваць праходняў; і пахаваюць там Гога і ўсё полчышча ягонае і называцьмуць яе далінаю полчышча Гогавага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І станецца, што ў той дзень Я вызначу Гогу слаўнае месца — магілу ў Ізраэлі, даліну Абарым на ўсход ад Мора, якая перапыняе дарогу для тых, хто праходзіць міма, і там пахаваюць яны Гога і ўсё яго войска, і назавуць яе далінаю Войска Гога. |
«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё супраць Гога з зямлі Магог, князя Рошу, Мэшэку і Тувалю, і прароч супраць яго,
І ня будуць яны прыносіць дрэвы з поля, і ня будуць сячы ў лясах, бо зброяй будуць распальваць агонь. І яны абрабуюць тых, якія іх рабавалі, і возьмуць здабычу ў тых, якія ў іх бралі здабычу, кажа Госпад ГОСПАД.
І калі будуць яны хадзіць па зямлі, і ўбачаць костку чалавечую, паставяць каля яе знак, аж пахаваюць яе грабары ў “Даліне войска Гога”.
А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні.
і ад Шэфамы пойдзе мяжа да Рыўлі на ўсход да Аіну, і зыйдзе мяжа далей, і пройдзе праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,
І сталася, што натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць Слова Божае, і Ён стаяў каля возера Генезарэт.
Пасьля гэтага адыйшоў Ісус на другі бок мора Галілейскага, значыцца, Тыбэрыядзкага.