ЕЗЭКІІЛЯ 31:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Воды вырасьцілі яго, бяздоньне ўзьняло яго, рэкі свае ён скіраваў кругом каранёў сваіх і струмяні свае накіраваў да ўсіх дрэваў палявых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Воды гадавалі яго, бездань падымала яго, рэкі яе абмывалі гадавальнік ягоны, і яна пратокі свае пасылала да ўсіх дрэў польных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) воды вырасцілі яго, бяздонне ўзняло яго, рэчкі яго абцякалі кругом яго карані, ды ручаіны свае накіраваў да ўсіх дрэў палявых. |
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: “Вось, Я абараню справу тваю, адпомшчу помсту тваю, і высушу мора ягонае, і высушу крыніцу ягоную.
І ўзяў насеньне з зямлі той, і пасадзіў яго на полі ўрадлівым, над шматлікімі водамі як вярбу пасадзіў яго.
І быў другі арол вялікі, з вялікімі крыламі і доўгімі пёрамі, і вось, вінаград той зьвярнуў карані свае да яго і галіны свае пусьціў да яго, каб ён напойваў яго, а ня тая града, на якой быў пасаджаны.
На полі добрым, над водамі шматлікімі быў ён пасаджаны, каб пускаў галіны і прыносіў плады і каб стаўся вінаградам выборным”.
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, і загаварыў да мяне, кажучы мне: «Хадзем, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай, якая сядзіць над мноствам водаў,
І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы.