Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 31:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Таму вышынёй ён стаў вышэйшы за ўсе дрэвы палявыя, і памножыліся галіны ягоныя, і паднялося гальлё ягонае дзеля мноства вады.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Таму вышыня яго перавысіла ўсе дрэвы польныя, і сукоў на ім было многа, і галіны яго памножыліся, і сукі яго рабіліся доўгімі ад мноства вады, калі ён разрастаўся.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Таму вышынёй перарос ён усе дрэвы палявыя, і павялічыліся яго галіны, і паднялося галлё яго дзеля мноства вады.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 31:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ён голасна клікаў і гэтак сказаў: “Сьсячыце дрэва і абсячыце галіны ягоныя, абтрасіце лісьце ягонае і рассыпце плады ягоныя. Няхай зьвяры зыйдуць з-пад яго, птушкі нябесныя — з галінаў ягоных.


І ўзяў насеньне з зямлі той, і пасадзіў яго на полі ўрадлівым, над шматлікімі водамі як вярбу пасадзіў яго.


І сказаў ім Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа валадар вялікі, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?


І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.


Вось, Ашур, кедр на Лібане, з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю, гонкі высокасьцю, і паміж хмарамі вершаліна ягоная.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы