ЕЗЭКІІЛЯ 27:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З вісону аздобнага Эгіпецкага зрабілі ветразь твой, каб быў для цябе сьцягам. Блакіт і пурпур з астравоў Эліша былі накрыцьцём тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) узорыстыя палотны зь Егіпта ўжываліся на ветразі твае і служылі сьцягам; блакітнага і пурпуровага колеру тканіны з астравоў Элісы былі пакрывалам тваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З тканага рознакаляровага вісону з Егіпта зрабілі табе ветразь, каб быў на мачце, гіяцынт і чырвоны пурпур з астравоў Элісы былі табе накрыццём. |
І прыводзілі Салямону коней з Эгіпту і з Куэ, і купцы валадарскія куплялі [коней] па вызначаным кошце.
Срэбная бляха прывезена з Таршышу, і золата — з Уфазу, праца майстра і рук залатара. Адзеньне іхняе з пурпуру і блакіту, усё яно — праца спраўных [майстроў].
і апрануў цябе ў шату вышываную, азуў цябе ў [чаравікі са скуры] тахаш, апаясаў цябе вісонам і акрыў цябе ядвабам.