«Артаксэркс, валадар валадароў, — Эзры сьвятару, кніжніку Закону Бога нябеснага і гэтак далей.
ЕЗЭКІІЛЯ 26:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я прывяду з поўначы супраць Тыру Навухаданосара, валадара Бабілону, валадара валадароў, з коньмі, калясьніцамі і вершнікамі, з войскам і мноствам народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь Бог: вось, Я прывяду супроць Тыра з поўначы Навухаданосара, цара Вавілонскага, цара цароў, з конямі і з калясьніцамі, і зь вершнікамі, і з войскам і са шматлікім народам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я навяду на Тыр Набукаданосара, цара Бабілона, з поўначы, цара цароў з конямі, і калясніцамі, і вершнікамі, і з войскам, і з мноствам народа. |
«Артаксэркс, валадар валадароў, — Эзры сьвятару, кніжніку Закону Бога нябеснага і гэтак далей.
усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”
Выйшаў леў з гушчара свайго і нішчыцель народаў вырушыў. Пакінуў ён сваё месца паселішча, каб зрабіць зямлю тваю пусткаю; гарады твае будуць разбураны і без жыхароў.
І ён прамаўляў да яго добра, і ўзьняў пасад ягоны па-над пасады валадароў, якія [былі] з ім у Бабілоне.
Лук і дзіду яны трымаюць, жудасныя яны і ня маюць літасьці, голас іхні як мора шуміць, і яны на конях едуць, пашыхтаваныя, як чалавек да бою супраць цябе, дачка Сыёну!”
каб было валадарства пакорным, не паўставала, але захоўвала запавет ягоны, каб быць верным яму.
І прыйдуць на цябе з поўначы на вазах жалезных і калясьніцах, і з дружынамі народаў. У панцырах, са шчытамі і шаломамі стануць адусюль супраць цябе. І Я дам перад абліччам іхнім суд, і яны будуць судзіць цябе паводле судоў сваіх.
дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і Я прывяду супраць цябе народы шматлікія, як мора ўздымае хвалі свае.
вось, Я прывяду на цябе чужынцаў, найгоршыя народы. Яны павернуць мячы свае супраць прыгажосьці мудрасьці тваёй і збэсьцяць бляск твой,
Ты, валадару, — валадар валадароў, якому Бог нябесны даў валадарства, моц, сілу і славу.
Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».
Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, і яны адчуюць крыху цяжар валадара князёў,