І ўвойдуць у пячоры ў скале і ў ямы ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.
ЕЗЭКІІЛЯ 26:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа Госпад ГОСПАД Тыру: “Ці ад гуку руйнаваньня твайго, калі будуць стагнаць параненыя, калі забіваньнем будуць забіваць пасярод цябе, не задрыжаць астравы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Бог Тыру: ад шуму падзеньня твайго, ад стогну параненых, калі будзе пабоішча сярод цябе, ці ж не задрыжаць выспы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што кажа Госпад Бог Тыру: “Ці ад гуку знішчэння твайго і стогнаў тваіх забітых, калі знішчаны будуць яны сярод цябе, не задрыжаць астравы? |
І ўвойдуць у пячоры ў скале і ў ямы ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.
Убачылі астравы і спалохаліся, і канцы зямлі затрымцелі. Яны набліжаюцца і прыходзяць.
Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.
Цяпер дрыжаць астравы ў дзень загубы тваёй; стрывожыліся астравы, якія на моры, адыходам тваім”.
Я зраблю цябе страхоцьцем, і ня будзе цябе. І будуць шукаць [цябе], і ня знойдуць ніколі, на вякі, кажа Госпад ГОСПАД”».
Усе жыхары астравоў аслупянелі дзеля цябе, а валадары іхнія затрымцелі ад жаху, затрэсьліся абліччы [іхнія].
Грукатам падзеньня ягонага Я ўстрывожыў народы, калі завёў яго ў адхлань да тых, што зыходзяць у магілу. І ўсьцешыліся ў краіне падземнай усе дрэвы Эдэму, прыгожыя і добрыя [дрэвы] Лібану, усе, якія напоены водамі.
І Я ўстрывожу дзеля цябе народы шматлікія, і валадары іхнія спалохаюцца дзеля цябе, калі буду махаць мячом Маім перад абліччам іхнім, і будуць безупынна дрыжэць у страху за душу сваю ў дзень падзеньня твайго.