Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 25:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я ўчыню ім помсту вялікую карамі лютымі. І яны даведаюцца, што Я — ГОС­ПАД, калі Я ўчыню ім помсту Маю”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і ўчыню над імі вялікую помсту карамі лютымі; і ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі ўчыню над імі Маю помсту.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Я выканаю над імі вялікую помсту, удараючы ў абурэнні, і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Я даканаю на іх помсту Маю”».

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 25:17
9 Крыжаваныя спасылкі  

каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,


Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя.


Гэтак кажа ГОСПАД: "З гэтага ты даведаешся, што Я — ГОСПАД". Вось, я ўдару кіем, які ў руцэ маёй, па вадзе, якая ў рацэ, і яна пераменіцца ў кроў,


І Я ўчыню суды над Маавам, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.


І Я ўчыню помсту Маю Эдому паводле гневу Майго і паводле абурэньня Майго, і яны пазнаюць помсту Маю, кажа Госпад ГОСПАД”.


І Я зраблю Раббу пашаю для вярблюдаў, а сыноў Амона — логавішчам для авечак, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД”.


І сталася ў адзінаццатым годзе, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:


І ты станешся ганьбаю і пасьмешышчам, перасьцярогай і пусткаю для народаў, якія вакол цябе, калі Я ўчыню супраць цябе суды ў гневе і лютасьці і ярасным пакараньні. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта.


І будуць падаць сярод вас забітыя, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.