Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 25:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Я выканаю над імі вялікую помсту, удараючы ў абурэнні, і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Я даканаю на іх помсту Маю”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І Я ўчыню ім помсту вялікую карамі лютымі. І яны даведаюцца, што Я — ГОС­ПАД, калі Я ўчыню ім помсту Маю”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 і ўчыню над імі вялікую помсту карамі лютымі; і ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі ўчыню над імі Маю помсту.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 25:17
9 Крыжаваныя спасылкі  

каб учыніць помсту над паганамі, пакаранне над народамі,


Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.


Такім чынам, гэта кажа Госпад: “З гэтага даведаешся, што Я — Госпад; вось, кіем, які ў руцэ маёй, удару па вадзе ў рацэ, і ператварыцца яна ў кроў.


І Я ўчыню суд Маабу, і даведаюцца, што Я — Госпад”».


Я адпомшчу Ідумэі праз руку народа Майго Ізраэля, і зробяць яны з Эдомам паводле гневу Майго і абурэння Майго, і адчуюць яны помсту маю», — кажа Госпад Бог.


І Я аддам Рабу на пашу вярблюдам, і аманіцян — на логавішча для статкаў, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог”.


І сталася: адзінаццатага года, у першы дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:


і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.


І сярод вас будуць падаць забітыя, і даведаецеся, што Я — Госпад.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы