Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
ЕЗЭКІІЛЯ 25:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што Эдом гарэў помстай супраць дому Юды, і помсьцячы яму, правініўся віною, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Эдом жорстка помсьціў дому Юдаваму і цяжка зграшыў, учыняючы над ім помсту, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што Ідумея ўчыніла помсту, каб адпомсціць дому Юды, і, правініўшыся, зграшыла ды абрушыла на іх помсту, — |
Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
Цяжар адносна Думы. Да мяне крычаць з Сэіру: «Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы? Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы?»
Бо ап’янеў на небе меч Мой. Вось, ён зыходзіць на Эдом, на народ, які Я аддаў на закляцьце, на суд.
Хто гэта ідзе з Эдому, у шатах барвовых з Боцры? Хто такі прыгожы ў строях Сваіх крочыць з вялікай сілай Сваёй? «[Гэта] Я, Які прамаўляе ў праведнасьці, вялікі ў збаўленьні».
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: ”За тое, што Філістынцы рабілі [Юдзе] ў помсьце, і помсьцілі помстаю з пагардай у душы, і забівалі дзеля спрадвечнай нянавісьці,
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што Мааў і Сэір казалі: “Вось, дом Юды [такі самы] як усе [іншыя] народы”,
Там Эдом і валадары ягоныя, і ўсе князі ягоныя, якія пры ўсёй сіле сваёй паложаны сярод тых, якія забітыя мячом. Яны ляжаць сярод неабрэзаных, сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Сапраўды, у агні рэўнасьці Маёй Я прамовіў супраць рэшты народаў і супраць усяго Эдому, якія ўзялі зямлю Маю на ўласнасьць з радасьцю ўсяго сэрца і з пагардаю ў душы, каб гнаць яе як здабычу"”.
Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: «Устаньце, і станьма на вайну супраць яго!»