ІСАІ 63:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)1 Хто гэта ідзе з Эдому, у шатах барвовых з Боцры? Хто такі прыгожы ў строях Сваіх крочыць з вялікай сілай Сваёй? «[Гэта] Я, Які прамаўляе ў праведнасьці, вялікі ў збаўленьні». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)1 Хто гэта ідзе ад Эдома, у чырванёных шатах ад Васора, такі велічны ў Сваім адзеньні, выступае ў паўнаце сілы Сваёй? - «Я - Хто вымаўляе праўду, моцны, каб ратаваць». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Хто гэта такі, што прыбывае з Эдома, з Босры ў пурпуровых шатах? Гэты прыгожы ў Сваёй вопратцы, Які крочыць з вялікаю Сваёю магутнасцю? «Гэта Я, Які абвяшчаю справядлівасць, магутны ў збаўленні». Глядзіце раздзел |