ЕЗЭКІІЛЯ 21:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад. Гавары: “Меч, меч завостраны і адшліфаваны; Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! мові прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог: скажы: меч, меч навостраны і вычышчаны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог! Гавары: “Меч, меч завостраны і таксама бліскучы; |
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
Бо агнём і мячом Сваім ГОСПАД будзе судзіць усякае цела, і шмат будзе пабітых ГОСПАДАМ.
На ўсе ўзгоркі пустыні прыйшлі рабаўнікі, бо меч ГОСПАДА ўсё зьядае ад краю зямлі да краю зямлі, і няма супакою ніводнаму целу.
І будзе, яны скажуць табе: “Куды мы пойдзем?” І ты адкажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хто на сьмерць, той [пойдзе] на сьмерць, хто пад меч, той пад меч, хто на голад, той на голад, хто ў палон, той у палон.
Запрагайце коней і сядайце, вершнікі, і пашыхтуйцеся [тыя, што] ў шаломах, навастрыце дзіды і апраніце панцыры!
Але як ён супакоіцца, калі ГОСПАД загадаў яму, супраць Ашкелёну і супраць узьбярэжжа мора скіраваў яго».
Каб сэрца млела, каб памнажаліся забітыя, у-ва ўсіх брамах іхніх Я пастаўлю меч на зарэз, вычышчаны як бліскавіца, завостраны, каб забіваць.
А ты, сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД адносна сыноў Амона і адносна зьнявагі іхняй”. І скажаш: “Меч, меч выхаплены [з похваў] для забіваньня, адшліфаваны для вынішчэньня і бляску.
І скажы зямлі Ізраіля: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, і Я выцягну меч Мой з похваў, і ўдару пасярод цябе праведніка і бязбожніка.
Дзеля таго, што Я ўдару пасярод цябе праведніка і бязбожніка, выйдзе меч Мой з похваў ягоных на ўсякае цела ад поўдня да поўначы.
І нават калі яны пойдуць у палон перад абліччам ворагаў сваіх, там загадаю мячу, і ён заб’е іх; і Я зьвярну вочы Мае на іх на ліха, а не на дабро.