А рэшткі [Сірыйцаў] уцяклі ў Афэк, у горад, але на дваццаць сем тысячаў чалавек, якія там засталіся, заваліўся мур. І Бэн-Гадад уцёк, і хаваўся ў горадзе з пакою ў пакой.
ЕЗЭКІІЛЯ 21:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты, сыне чалавечы, прароч і ўдар далоняй у далонь, і няхай меч падвоіць, і няхай меч патроіць забітых. Гэта меч забіваньня вялікага, які паварочваецца навокал іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты, сыне чалавечы, прароч і пляскай у ладкі, - і падвоіцца меч і патроіцца: меч на забіваных, меч на забіваньне вялікага, які пранікае ўсярэдзіну жытла іхняга. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ты, сын чалавечы, праракуй і ўдар рукой аб руку. І хай меч падвоіцца ды хай патроіцца меч забітых: гэта меч вялікага забівання, меч вялікі, які акружае іх, |
А рэшткі [Сірыйцаў] уцяклі ў Афэк, у горад, але на дваццаць сем тысячаў чалавек, якія там засталіся, заваліўся мур. І Бэн-Гадад уцёк, і хаваўся ў горадзе з пакою ў пакой.
А Міхей сказаў: «Вось, ты ўбачыш той дзень, калі будзеш бегаць з пакою ў пакой, каб схавацца”.
У дні ягоныя прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоным на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго.
Але як ён супакоіцца, калі ГОСПАД загадаў яму, супраць Ашкелёну і супраць узьбярэжжа мора скіраваў яго».
бо выпрабаваньне надыйшло. І што, калі ён пагарджае скіпетрам? Ён не ўстаіць, кажа Госпад ГОСПАД”.
І Я таксама буду біць далоняй Маёй у далонь, і заспакою лютасьць Маю. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]».
І Я спашлю на яго пошасьць і кроў на вуліцы ягоныя, і будуць падаць пасярод яго забітыя ад мяча, які [прыйдзе] да яго з усіх бакоў, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Ударай у далоні твае, і тупай нагою тваёй, і кажы: "Гора дзеля ўсякіх брыдотаў ліхіх дому Ізраіля, бо будуць яны падаць ад мяча, голаду і заразы".
І Ён сказаў мне: «Ці ты бачыш, сыне чалавечы, што робіць у цемры кожны са старшыняў дому Ізраіля, кожны ў таемным пакоі ідалаў сваіх? Бо яны кажуць: “ГОСПАД ня бачыць нас. ГОСПАД пакінуў зямлю гэтую”».
Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмяніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.
Калі і далей будзеце Мне працівіцца і не захочаце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў.
Нават калі яны закапаюцца ў апраметную, адтуль рука Мая возьме іх. Нават калі яны ўзьлезуць у неба, адтуль Я скіну іх.
І разгневаўся Балак на Білеама, і пляснуў у далоні свае, і сказаў Балак Білеаму: «Праклінаць ворагаў маіх я паклікаў цябе. А вось, ты іх ўжо трэці раз, дабраслаўлючы, дабраслаўляеш!