Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу. Восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, усё было адлітае.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Выгляд тых колаў і выраб іхні — як выгляд хрызаліту, і ўсе чатыры мелі той самы выгляд, і выгляд іхні і выраб, нібыта адно кола было ў другім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выгляд колаў і будова іхняя - як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох - адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выгляд тых колаў, і выраб іх — накшталт хрызаліта, і ўсе чатыры мелі аднолькавы выгляд; і здавалася, што былі яны зроблены так, што адно кола было ў другім. |
Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу. Восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, усё было адлітае.
Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.
А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны асаджаныя ў золата ў аправах сваіх.
Рукі ягоныя — вальцы залатыя, напоўненыя тапазамі; жывот ягоны — выраб з косьці слановай, выкладзены шафірамі.
А цела ягонае — як тапаз, і аблічча ягонае — як выгляд маланкі, і вочы ягоныя — як полымя паходні, і рамёны ягоныя, і ногі ягоныя — колеру медзі блішчастай, а голас словаў ягоных — голас мноства [людзей].
Я бачыў, аж былі пастаўлены пасады, і Старадаўні Днямі сеў; адзеньне Ягонае — белае як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як воўна чыстая; пасад Ягоны — полымя агню, колы Ягоныя — агонь палючы.
О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая,