ЕЗЭКІІЛЯ 1:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І [істоты] жывыя ішлі і варочаліся назад, нібы маланкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жывёліны шпарка рухаліся туды-сюды, як бліскае маланка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І істоты жывыя ішлі і вярталіся назад, накшталт маланкі, што бліскае. |
І калі я яшчэ гаварыў у малітве, муж гэты, Габрыэль, якога я бачыў у відзежы раней, сьпяшаючыся, пасьпяшаўся і дакрануўся да мяне ў часе вечаровай ахвяры хлебнай.
Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і сьвеціць да захаду, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.
І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.
І тады Ён пашле анёлаў Сваіх, і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
бо як бліскавіца, мільгануўшы, з аднаго краю неба да другога краю неба сьвеціць, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.