ДРУГІ ЗАКОН 5:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай ня будзе ў цябе іншых багоў прад абліччам Маім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не май другіх багоў перад абліччам Маім. |
Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».
каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе і Айца, Які паслаў Яго.
Сьцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца вашае, каб не адыйшлі вы ад [Госпада], і не служылі чужым багам, і не пакланяліся ім,