ДРУГІ ЗАКОН 4:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, я навучыў вас пастановам і законам, як загадаў мне Гасподзь, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую вы ўступаеце, каб авалодаць ёю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць. |
I ты навучай іх пастановам і законам, і дай ім ведаць шлях, па якім яны маюць ісьці, і ўчынкі, якія яны маюць рабіць.
І сказаў ГОСПАД мне: «Абвясьці ўсе словы гэтыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, кажучы: “Слухайце словы запавету гэтага і выконвайце іх.
І даў ім пастановы Мае, і аб'явіў ім суд Мой, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў дзякуючы ім.
Захоўвай пастановы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі [насеньня]. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.
Гэта пастановы, прысуды і законы, якія даў ГОСПАД на гары Сынай адносна Сябе і сыноў Ізраіля у рукі Майсея.
Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай у дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.
Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў,
А цяпер, Ізраіль, слухай пастановы і прысуды, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дае вам.
Не дадавайце [нічога] да таго, што я загадваю вам, і не адымайце ад яго, захоўваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я загадваю вам.
І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».
І склікаў Майсей усяго Ізраіля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраіль, пастановы і прысуды, якія я сёньня прамаўляю ў вушы вашыя, каб вы навучыліся ім і каб захоўвалі іх і выконвалі іх.
І вось прыказаньні, пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы выконвалі іх у зямлі, у якую вы ідзіцё, каб узяць яе на ўласнасьць,
Дык захоўвай прыказаньні, пастановы і прысуды, якія я сёньня загадваю табе, каб ты выконваў.
Сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказаньні Ягоныя, прысуды Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня.
І Майсей верны ў-ва ўсім доме Ягоным, як слуга, дзеля сьведчаньня пра тое, што мела быць сказаным;