ДРУГІ ЗАКОН 4:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы наблізіліся, і стаялі каля падножжа гары, а гара палала агнём аж пад неба, [схаваная] ў цемры, хмарах і змроку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы наблізіліся і сталі пад гарою, а гара гарэла агнём да самых нябёсаў і была цемра, хмара і змрок. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, якая палала аж пад неба, і былі над ёю цемра, хмары і змрок. |
Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.
І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі.
І вось, калі пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе галовы каленаў вашых і старшыні,