І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
ДРУГІ ЗАКОН 3:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я загадаў вам у гэты час, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую на ўласнасьць; а вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя перад абліччам братоў вашых, сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У гэты час даў я вам гэткі загад, кажучы: «Госпад, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ва ўласнасць; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце, узброеныя, наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраэля, |
І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
Гэта пастановы і прысуды, якія вы будзеце захоўваць і выконваць у зямлі, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам, каб валодалі ёю ў-ва ўсе дні жыцьця вашага на зямлі.
Не павінна быць у цябе ўбогага, бо ГОСПАД, дабраслаўляючы, дабраславіць цябе ў зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой дае табе як спадчыну на ўласнасьць,
Не перасоўвай мяжы бліжняга твайго, якую вызначылі продкі ў спадчыне тваёй, якую ты атрымаў у зямлі, якую дае табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.
тады выдзелі сабе тры гарады з усёй зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць,
Калі ў зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць будзе знойдзены [труп] забітага, які ляжыць у полі, і невядома, хто забіў яго,
Калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, каб ты авалодаў ёю, ты сатрэш памяць пра Амалека пад небам. Не забудзься [пра гэта].
А ты застанься тут са Мною, і Я скажу табе ўсе прыказаньні, пастановы і прысуды, якім ты навучыш іх, і яны будуць выконваць іх у зямлі, якую Я дам ім на ўласнасьць”.
І вось прыказаньні, пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы выконвалі іх у зямлі, у якую вы ідзіцё, каб узяць яе на ўласнасьць,
Дык ведай, што не дзеля праведнасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на ўласнасьць, бо ты — народ з цьвёрдым каркам.
“Прыгатуйце сабе ежу, бо праз тры дні вы пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на ўласнасьць”».