Пры пабудове Дому [Божага] бралі чэсаныя камяні, робленыя каменярамі, і ў Доме [Божым], калі яго будавалі, не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай прылады жалезнай.
ДРУГІ ЗАКОН 27:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудуеш там ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, ахвярнік з камянёў, якіх не кранула жалеза, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зладзь там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, ахвярнік з камянёў, не падымаючы на іх жалеза; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудуй там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза, |
Пры пабудове Дому [Божага] бралі чэсаныя камяні, робленыя каменярамі, і ў Доме [Божым], калі яго будавалі, не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай прылады жалезнай.
А калі ахвярнік з камянёў зробіш для Мяне, не будуй яго з чэсаных [камянёў], бо калі апрацуеш яго мячом сваім, апаганіш яго.
I напісаў Майсей усе словы ГОСПАДА, і ўстаў раніцаю, і збудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць слупоў паводле дванаццаці плямёнаў Ізраіля.
З камянёў нячэсаных пабудуеш ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, і складзеш на ім цэласпаленьні ГОСПАДУ, Богу твайму.