І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».
ДРУГІ ЗАКОН 27:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) “Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пракляты, хто таемна забівае блізкага свайго! І ўвесь народ скажа: амін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Пракляты той, хто тайна заб’е блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”. |
І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
І ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума начальнікамі войска Ізраіля, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасам, сынам Етэра, якіх ён забіў. Ён праліў кроў вайны ў [час] міру, і апаганіў крывёй вайны пояс на сьцёгнах сваіх і сандалы на нагах сваіх.
Кожны, хто забіў душу, на падставе [словаў] з вуснаў сьведкаў будзе забіты як забойца. Але адзін сьведка ня будзе асуджаць душу на сьмерць.