І ён паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I пабудаваў [Ізраіль] на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс.
ДРУГІ ЗАКОН 26:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыгняталі нас Эгіпцяне, і перасьледавалі нас, і накладалі на нас цяжкія працы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але Егіпцяне блага абыходзіліся з намі і ўціскалі нас і накладвалі на нас цяжкую працу; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыгняталі нас егіпцяне і пераследавалі нас, накладаючы найцяжэйшыя работы. |
І ён паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I пабудаваў [Ізраіль] на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс.
і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.
і сказаў: «Калі будзеце пры радзінах у Гебраек, глядзіце на радзільны ложак: калі будзе сын, дык забіце яго, а калі дачка, няхай застанецца жывая».
I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца [ў Гебраяў], кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую».
I ўбачылі наглядчыкі сыноў Ізраіля, што яны ў бядзе, бо сказана: «Не зьмяншайце колькасьць цэглы, норму дзённую ў той самы дзень».
Бо ад таго часу, як я прыйшоў да фараона, каб гаварыць у імя Тваё, зло робіцца народу гэтаму; а вызваліць, Ты ня вызваліў народ Твой!»
Няхай абцяжарыць праца людзей, і няхай яны працуюць і ня слухаюць словаў хлусьлівых».
І зыйшлі бацькі нашыя ў Эгіпет, і жылі ў Эгіпце шмат дзён, і Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,
І мы клікалі да ГОСПАДА, Бога бацькоў нашых. І Ён впачуў крык наш, і ўбачыў пакуты нашыя, і працу нашую, і ўціск наш.
А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з печы жалезнай, з Эгіпту, каб вы сталіся народам Ягоным, уласнасьцю Ягонай, як гэта ёсьць сёньня.