Глядзіце, Я даў вам гэтую зямлю. Увайдзіце, вазьміце на ўласнасьць зямлю гэтую, якую запрысяг ГОСПАД даць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.
ДРУГІ ЗАКОН 2:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай, авалодвай, каб успадкаеміць зямлю ягоную”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне Гасподзь: вось, я пачынаю перадаваць табе Сігона і зямлю ягоную; пачынай авалодваць зямлёй ягонай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад сказаў мне: «Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сэгона і зямлю яго. Пачынай займаць яе!» |
Глядзіце, Я даў вам гэтую зямлю. Увайдзіце, вазьміце на ўласнасьць зямлю гэтую, якую запрысяг ГОСПАД даць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.
“Уставайце, рушце ў дарогу, і пераходзьце ручай Арнон. Вось, Я аддаў у рукі твае Сыгона, валадара Хешбону, Амарэйца; бяры на ўласнасьць зямлю ягоную, і пачынай вайну супраць яго.
Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня.