Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра выйдзеце [ў дарогу] і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага».
ДРУГІ ЗАКОН 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І павярнуліся мы, і рушылі мы ў пустыню шляхам да Мора Чырвонага, як да мяне прамовіў ГОСПАД, і шмат дзён абыходзілі вакол гару Сэір. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І павярнуліся мы і выправіліся ў пустыню да Чэрмнага мора, як казаў мне Гасподзь, і многа часу хадзілі вакол гары Сэіра. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады, павярнуўшы, накіраваліся мы ў пустыню праз Чырвонае мора, як мне сказаў Госпад, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір. |
Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра выйдзеце [ў дарогу] і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага».
І выйшлі яны ад гары Гор шляхам да Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў часе дарогі душа народу страціла цярплівасьць.
на адлегласьці ў адзінаццаць дзён [дарогі] ад Харэву праз горы Сэір да Кадэш-Барнэа.
і што зрабіў Ён з усім войскам Эгіпецкім, конямі ягонымі і калясьніцамі ягонымі; калі нахлынулі на іх воды Мора Чырвонага перад абліччам іхнім, калі яны гналіся за вамі, і зьнішчыў іх ГОСПАД, і так ёсьць да сёньняшняга дня,
І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, разлажыўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву.