ДРУГІ ЗАКОН 19:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А гэта слова адносна забойцы, які ўцячэ туды і будзе жыць. Калі ён забіў бліжняга свайго ненаўмысна і ня меў нянавісьці да яго ані ўчора, ані пазаўчора, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось які забойца можа ўцякаць туды і заставацца жывым: хто забэе блізкага свайго без намыслу, ня быўшы ворагам яму ўчора і заўчора; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такі хай будзе закон для забойцы-ўцекача, якога жыццё мае быць захавана: калі ён забіў блізкага без намеру і калі прадставіў доказы, што ані ўчора, ані заўчора не меў супраць яго ніякай нянавісці, |
І сказала яна: «Узгадай, валадару, на ГОСПАДА, Бога твайго, каб мсьціўца за кроў не павялічваў зьнішчэньне і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД, не спадзе нават волас [з галавы] сына твайго на зямлю».
І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
І яны будуць вам гарадамі прыбежышча ад мсьціўцы [за кроў], і забойца не памрэ, пакуль ня стане перад грамадою на суд.
і падрыхтуй шлях, і падзялі на тры [часткі] абшар зямлі тваёй, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой, і кожны забойца знойдзе там прыбежышча.
калі пайшоў нехта з бліжнім сваім у лес секчы дрэвы і размахнулася рука ягоная з сякерай, каб сьсекчы дрэва, і саскочыла жалеза з тапарышча і ўдарыла бліжняга ягонага, і той памёр, такі можа схавацца ў адным з гарадоў гэтых, і будзе жыць,
каб мсьціўца за кроў у гарачнасьці сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі дарога далёкая, і не забраў душу ягоную, бо ён ня мае прысуду на сьмерць, бо ня меў нянавісьці [да забітага] ані ўчора, ані пазаўчора.
каб туды мог уцячы забойца, які забіў бліжняга свайго ненаўмысна, і ён ня меў яго ў нянавісьці ані ўчора, ані пазаўчора, і каб уцёк у адзін з гарадоў гэтых, і застаўся жыць.
Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастора каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі».