ДРУГІ ЗАКОН 16:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Да праведнасьці, да праведнасьці імкніся, каб ты жыў і ўспадкаеміў зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) праўды, праўды шукай, каб ты быў жывы і авалодаў зямлёю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За справядлівасцю, за справядлівасцю ідзі следам, каб жыў ты і валодаў зямлёю, якую Госпад, Бог твой, дасць табе. |
ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.
Бо Майсей піша пра праведнасьць паводле Закону, што чалавек, які выканае яго, жыць будзе ім.
А цяпер, Ізраіль, слухай пастановы і прысуды, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дае вам.
Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.