У восьмы дзень ён адпусьціў народ, і яны дабраславілі валадара, і вярнуліся ў намёты свае, радасныя і з добрым сэрцам з прычыны ўсіх дабрадзействаў, якія зрабіў ГОСПАД Давіду, слузе Свайму, і Ізраілю, народу Свайму.
ДРУГІ ЗАКОН 12:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзеце радавацца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, вы, і сыны вашыя, і дочкі вашыя, слугі вашыя і служкі вашыя, і лявіт, які ў брамах вашых, бо ня мае ён ані часткі, ані спадчыны паміж вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і радуйцеся прад Госпадам, Богам вашым, вы і сыны вашыя і дочкі вашыя, і рабы вашыя і рабыні вашыя, і лявіт, які сярод селішчаў вашых, бо няма яму долі і дзялянкі з вамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Там перад Госпадам, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны, і дочкі вашы, паслугачы і паслугачкі, а таксама левіт, які ў гарадах вашых прабывае; бо не мае ён ані часткі, ані ўласнасці паміж вамі. |
У восьмы дзень ён адпусьціў народ, і яны дабраславілі валадара, і вярнуліся ў намёты свае, радасныя і з добрым сэрцам з прычыны ўсіх дабрадзействаў, якія зрабіў ГОСПАД Давіду, слузе Свайму, і Ізраілю, народу Свайму.
І радаваўся Эзэкія і ўвесь народ з таго, што Бог падрыхтаваў народ, бо неспадзявана сталася рэч гэтая.
І Нээмія, ён жа Тыршата, і Эзра, сьвятар і кніжнік, і лявіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачце», бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы Закону.
Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!
У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя і галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, сем дзён.
І сказаў ГОСПАД Аарону: «У зямлі іхняй ня будзеш мець спадчыны і ня будзеш мець між імі часткі [зямлі]. Я — частка твая і спадчына твая між сынамі Ізраіля.
«Прамоў да лявітаў і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, дзесяціну з дзесяціны маеце прынесьці ў дар ГОСПАДУ.
Пётар кажа Яму: «Не абмыеш ног маіх да веку». Адказаў яму Ісус: «Калі не абмыю цябе, ня будзеш мець часткі са Мною».
Дзеля таго Левій ня мае часткі [зямлі], ані спадчыны паміж братоў сваіх, бо спадчына ягоная — ГОСПАД, як прамовіў да яго ГОСПАД, Бог твой.
Але толькі перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, будзеш есьці іх ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў брамах тваіх; і будзеш радавацца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, з усяго, што здабыла рука твая.
Там, перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, будзеце есьці вы і дамы вашыя і будзеце радавацца з усяго, што зрабілі рукі вашыя, у чым дабраславіў вас ГОСПАД, Бог ваш.
І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае ані часткі, ані спадчыны з табой, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх, і будуць яны есьці, і насыцяцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, якую будзеш рабіць.
І будзеш весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, і ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў брамах тваіх, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія з табою ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае.
І будзеш весяліцца ў сьвята тваё ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх.
Калі лявіт, які жыве ў адной з брамаў тваіх з усяго Ізраіля, як прыхадзень пойдзе і прыйдзе паводле жаданьня душы сваёй у месца, якое выбраў ГОСПАД,
І будзеш радавацца ў-ва ўсіх даброцьцях, якія даў ГОСПАД, Бог твой, табе і дому твайму, ты, і лявіт, і прыхадзень, які ў цябе.
Калі ў трэцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш усе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх лявіту, прыхадню, сіраце і ўдаве, і яны будуць есьці ў брамах тваіх, і насыцяцца,
І складзеш ахвяру мірную, і будзеш есьці там, і радавацца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.
Толькі калену Левія ня дадзена спадчыны. Ахвяры агнявыя ГОСПАДУ, Богу Ізраіля — гэта спадчына ягоная, як прамовіў да яго [Госпад].
А калену Левія ня даў спадчыны Майсей, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, Ён — спадчына іхняя, як Ён прамовіў да іх.
бо ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленьні: Манасы і Эфраіма, а лявітам ня дадзена на ўласнасьць зямлі, а толькі гарады на жыцьцё і пашы пры гарадах для статкаў іхніх і маёмасьці іхняй.