Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 12:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Сьцеражыцеся, каб не складаць цэласпаленьняў тваіх на кожным месцы, якое ўбачыш.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Асьцерагайся прыносіць цэласпаленьні твае на ўсякім месцы, якое ты ўбачыш;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Сцеражыся, каб не складаць сваіх ахвяр цэласпальных на кожным месцы, якое ўбачыш,

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 12:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраіля.


Але народ складаў ахвяры на ўзгорках, бо ня быў яшчэ пабудаваны Дом для імя ГОСПАДА ў тыя дні.


Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя ў Ізраілі, аднак сэрца Асы было цалкам [з Госпадам] усе дні ягоныя.


І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.


Але на тое месца, якое выбраў ГОСПАД у адным з каленаў тваіх, занясеш усе ахвяры твае і зробіш усё, што я загадваю табе.


але месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, з усіх каленаў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць, будзеце шукаць, і туды прыходзіць,


і туды будзеце прыносіць цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя і дары рук вашых, і шлюбаваньні вашыя, і дабра­ахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў вашых і авечак вашых.


Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы:


Далёкія мы, каб бунтавацца супраць ГОСПАДА і адварочвацца, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, [іншы, чым] ахвярнік ГОСПАДА, Бога нашага, які перад Сялібай Ягонай».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы