І сказаў ГОСПАД яму: «Я пачуў малітву тваю і маленьне тваё, якія ты прыносіў да Мяне, і Я асьвяціў Дом гэты, які ты пабудаваў, каб было там імя Маё на вякі. І будуць там вочы Мае і сэрца Маё ў-ва ўсе дні.
ДРУГІ ЗАКОН 11:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта зямля, якою ГОСПАД, Бог твой, апякуецца, і вочы ГОСПАДА, Бога твайго, заўсёды зьвернуты на яе ад пачатку году аж да канца году. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зямля, пра якую Гасподзь, Бог ваш, рупіцца: вочы Госпада, Бога твайго, няспынна на ёй, ад пачатку года да канца года. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) над якою Госпад, Бог твой, заўсёды апякуецца, і вочы Яго звернуты на яе ад пачатку года аж да канца яго. |
І сказаў ГОСПАД яму: «Я пачуў малітву тваю і маленьне тваё, якія ты прыносіў да Мяне, і Я асьвяціў Дом гэты, які ты пабудаваў, каб было там імя Маё на вякі. І будуць там вочы Мае і сэрца Маё ў-ва ўсе дні.
пакуль я не прыйду і не перасялю вас у зямлю, падобную да зямлі вашай, у зямлю збожжа і віна, зямлю хлеба і вінаграду, зямлю аліўкаў і мёду. І вы будзеце там жыць і не памраце". Дык ня слухайце Эзэкіі, які вас падманвае, кажучы: "ГОСПАД выратуе нас!"
І было вока Бога іхняга над старшынямі Юдэйскімі, і тыя не спынілі іх, [чакаючы], пакуль яны пашлюць паведамленьне Дарыю, і тады прыйдзе пісьмовая пастанова ў справе гэтай.
Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.
аж пакуль я не прыйду і не вазьму вас у зямлю, [падобную] да зямлі вашай, зямлю збожжа і маладога віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
І Я зьвярну вочы Мае на іх дзеля дабра іхняга, і вярну іх у зямлю гэтую, і адбудую іх, і не зруйную, і пасаджу іх, і ня вырву.