Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДЗЕІ 25:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык на заўтра, калі Агрыпа і Бэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцю і ўвайшлі ў судовую залю разам з тысячнікамі і найпаважнейшымі мужамі гораду, на загад Фэста быў прыведзены Павал.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

На другі дзень, калі Агрыпа і Вэрэніка прыйшлі зь вялікаю пышнасьцю і ўвайшлі ў судовы намёт з тысячнікамі і знакамітымі грамадзянамі, па загадзе Фэста прыведзены быў Павал.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

На другі дзень, калі Агрыпа і Берэніка з вялікаю пышнасцю прыбылі і ўвайшлі ў залу разам з трыбунамі ды самымі паважанымі людзьмі горада, па загадзе Фэста ўведзены быў Паўла.

Глядзіце раздзел



ДЗЕІ 25:23
18 Крыжаваныя спасылкі  

паказваючы багацьце славы валадарства свайго і гонар красы велічнасьці сваёй шмат дзён, сто восемдзясят дзён.


Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.


Укінута ў апраметную пыха твая і гукі гусьляў тваіх. Паслана пад табою чарвямі, і чарвяк — накрыцьцё тваё.


Таму адхлань пашырыла горла сваё і разьзявіла бяз меры пашчу сваю, і зыйдзе туды велічнасьць яго, і мноства яго, і гоман яго, і тыя, што весяляцца ў ім.


У Тахпанхэсе сьцямнее дзень, калі Я зламлю там ярмо Эгіпецкае. І скончыцца ў ім пыхлівасьць магутнасьці ягонай. Хмара закрые яго, і дочкі ягоныя пойдуць у няволю.


Я разаб’ю мячамі волатаў мноства тваё, яны ўсе — найгоршыя з народаў. І яны зьніш­чаць пыху Эгіпту, і будзе выгубленае ўсё мноства ягонае.


І Я аддам зямлю гэтую на спусташэньне і разрабаваньне, і скончыцца пыхлівасьць магутнасьці ейнай, і горы Ізраіля будуць спустошаныя; і ніхто ня будзе хадзіць [там].


І Я прывяду жахлівыя народы, і яны возьмуць дамы іхнія. І Я спыню пыхлівасьць вяльможных, і будуць апаганеныя сьвятыні іхнія.


У той жа момант слова споўнілася над Навухаданосарам, і ён быў выгнаны ад лю­дзей, і еў траву, як вол, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак.


І як надарыўся зручны дзень, калі Ірад з нагоды народзін сваіх справіў вячэру для магнатаў сваіх, тысячнікаў і начальнікаў Галілейскіх,


У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы валадарскае адзеньне і сеўшы на судовым пасадзе, прамаўляў да іх,


А калі мінула некалькі дзён, валадар Агрыпа і Бэрніка прыйшлі ў Цэзарэю прывітаць Фэста.


І калі сказаў ён гэтае, устаў валадар, і ваявода, і Бэрніка, і тыя, што з імі сядзелі,


А Госпад сказаў да яго: «Ідзі, бо ён — Мая выбраная пасудзіна, каб несьці імя Маё перад паганамі, і валадарамі, і сынамі Ізраіля,


і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць выгляд гэтага сьвету.


Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і сушыць траву, і кветка яе падае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне.


Бо ўсякае цела — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кветка на траве; засохла трава, і кветка яе ўпала,


Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.