Ці не такі дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены і пэўны. Ад Яго збаўленьне маё і ўсё жаданьне маё.
ДЗЕІ 13:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А што Ён уваскрасіў Яго з мёртвых, каб Той больш не вярнуўся ў парахненьне, Ён сказаў гэтак: “Дам вам сьвятасьці Давідавыя верныя”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А што ўваскрэсіў Яго зь мёртвых, так што Ён ужо не абярнуўся ў тло, пра гэта сказаў так: «Я дам вам нязьменныя міласьціны, абяцаныя Давіду». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А што Яго ўваскрасіў з мёртвых і што Ён не вернецца больш у парахненне, так сказаў: “Дам для вас святыя абяцанні Давіду”. |
Ці не такі дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены і пэўны. Ад Яго збаўленьне маё і ўсё жаданьне маё.
Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля нязьменнай міласэрнасьці, [абяцанай] Давіду.
І будуць яны служыць ГОСПАДУ, Богу свайму, і Давіду, валадару свайму, якога Я пастаўлю для іх.
тады Я адкіну насеньне Якуба і Давіда, слугі Майго, і не вазьму з насеньня ягонага тых, хто пануе над насеньнем Абрагама, Ісаака і Якуба, бо Я, перамяняючы, перамяню долю іхнюю і пашкадую іх».
Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.
У той дзень Я пастаўлю намёт Давіда, які ўпаў, зараблю выломы ягоныя, і аднаўлю руіны ягоныя, і адбудую яго, як у дні старадаўнія,
У той дзень будзе бараніць ГОСПАД жыхароў Ерусаліму, і той, які спатыкаецца сярод іх, у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл ГОСПАДА перад абліччам іхнім.
Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.
ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, больш не памірае, сьмерць больш над Ім не пануе.