І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
ДАНІІЛА 8:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, адзін баран стаіць перад ракою, і ў яго рогі, і рогі гэтыя высокія, і адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пазьней. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узьвёў я вочы мае і ўбачыў: вось, адзін баран стаіць каля ракі; у яго два рогі, і рогі высокія, але адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пасьля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падняў я вочы свае і ўбачыў: і вось, адзін баран стаяў над ракой, меў ён два рогі, і рогі высокія, і адзін большы за другі, і вышэйшы вырас апошнім. Убачыў я барана, які круціў рагамі на захад, і на поўнач, і на поўдзень, |
І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
«Гэтак кажа Кір, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусаліме, які ў Юдэі.
І наймалі супраць іх дарадцаў [валадара], каб разбурыць намер іхні, праз усе дні Кіра, валадара Пэрсаў, аж да валадараньня Дарыя, валадара Пэрсаў.
у трэці год валадараньня свайго ён справіў гасьціну для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, гетманаў Пэрсаў і Мідзянаў, магнатаў і князёў акругаў, што былі перад ім,
Вось, Я ўзьніму супраць іх Мідзянаў, якія ня думаюць пра срэбра і ня маюць упадабаньня ў золаце.
Відзеж грозны зьяўлены мне. Ліхадзей ліхадзейнічае, спусташальнік пустошыць. Элям, выходзь! Мадай, бяры ў аблогу! Усім стагнаньням Я пакладу канец.
Я кажу пра Кіра: “Пастыр Мой”, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: “Ты будзеш адбудаваны!”, а сьвятыні: “Ты будзеш закладзена!”»
Вастрыце стрэлы, вазьміце шчыты! Узбудзіў ГОСПАД дух валадара Мадаю, бо супраць Бабілону намер Ягоны, каб зьнішчыць яго, бо гэта помста ГОСПАДА, помста за сьвятыню Ягоную.
І ўзьняў я вочы мае, і глядзеў, і вось, адзін муж, апрануты ў ільняныя [шаты], і сьцёгны ягоныя падперазаныя шчырым золатам з Уфазу.
А пасьля цябе паўстане іншае валадарства, ніжэйшае за цябе, і іншае трэцяе валадарства з медзі, якое будзе панаваць над усёю зямлёю.
І вось іншы зьвер, другі, падобны да мядзьведзя, быў пастаўлены з аднаго боку, і тры рабрыны ў пашчы ягонай, між зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: “Устань, еш шмат мяса”.
І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.
І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Узьнімі, прашу, вочы Твае і паглядзі, што гэта выходзіць”,
І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер [быў] у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам.
І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, чатыры калясьніцы выяжджаюць паміж двух гор; і горы тыя — горы мядзяныя.
І падняў Білеам вочы свае, і ўбачыў Ізраіля, што стаяў паводле каленаў сваіх, і агарнуў яго Дух Божы,
Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, ён узьняў вочы і ўбачыў, і вось, муж стаіць насупраць яго і меч аголены ў руцэ ягонай. І падыйшоў Егошуа да яго, і спытаўся: «Ці ты на нашым [баку], ці на баку ворагаў нашых?»
І ўбачыў я другога зьвера, які выходзіў з зямлі, і меў ён два рогі, падобныя да ягнячых, і гаварыў, як цмок.
І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.