Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДАНІІЛА 12:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што [міне] час вызначаны, часы і палова [вызначанага часу], і калі скончыцца разьбіваньне [сілы] рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І пачуў я, як муж у льняной вопратцы, які быў над водамі ракі, падняўшы правую і левую руку да неба, прысягнуў Жывым вавекі, што да канца часу і часоў і паўчасу і пасьля поўнага паламаньня сілы сьвятога народу ўсё гэта зьдзейсьніцца.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».

Глядзіце раздзел



ДАНІІЛА 12:7
30 Крыжаваныя спасылкі  

«На жыцьцё Бога, Які адкінуў суд мой, і на Усемагутнага, Які да горычы давёў душу маю,


І будуць называць іх народам сьвятым, адкупленымі ГОСПАДАМ, а цябе будуць клікаць “Пажаданая”, “Горад непакінуты”.


І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праў­дзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім.


І скажаш ім: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. У той дзень, калі Я выбраў Ізраіля і падняў руку Маю, [прысягаючы] насеньню дому Якуба, і аб’явіўся ім у зямлі Эгіпецкай, і падняў руку Маю да іх, кажучы: “Я — ГОСПАД, Бог ваш”,


І ўзьняў я вочы мае, і глядзеў, і вось, адзін муж, апрануты ў ільняныя [шаты], і сьцёгны ягоныя падперазаныя шчырым золатам з Уфазу.


І вернецца валадар з поўначы, і выставіць мноства, большае за ранейшае, і ў канцы часоў і гадоў, ідучы, прыйдзе з войскам вялікім і з маёмасьцю шматлікай.


І я сказаў мужу, апранутаму ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі: «Калі [будзе] канец гэтым цудоўным [рэчам]?»


І я пачуў, але не зразумеў, і я сказаў: «Пане мой! Які канец гэтага [ўсяго]?»


І калі скончыліся дні гэтыя я, Навухаданосар, узьняў вочы мае да неба, і розум мой вярнуўся да мяне, і я дабраславіў Найвышэйшага, выхваляў і ўславіў Таго, Які жыве на вякі, бо ўлада Ягоная — улада вечная, і валадарства Ягонае — з пакаленьня ў пакаленьне,


Цяпер я, Навухаданосар, выхваляю, вывышаю і слаўлю Валадара Нябеснага, бо ўсе ўчынкі Ягоныя — праўда, і шлях Ягоны — правасудзьдзе, Ён можа панізіць тых, якія ходзяць пыхліва».


Я бачыў, і гэты рог вёў вайну са сьвятымі, і перамагаў іх,


І словы супраць Найвышэйшага ён будзе прамаўляць, і сьвятых Найвышэйшага будзе ўціскаць, і задумае адмяніць сьвяты і закон, і яны будуць аддадзеныя ў руку ягоную да часу, часоў і паловы часу.


І ён сказаў мне: “Ажно да дзьвюх тысячаў трыста вечароў і раніцаў; і будзе ачышчаная сьвятыня”.


І ўзмоцніцца сіла ягоная, але ня [ўласнаю] сілаю сваёй, і нечувана ён будзе нішчыць, і будзе мець посьпех, і дзейнічаць, і зьнішчыць магутных і народ сьвятых.


Дык палажыце ў сэрцах вашых не абдумваць раней, як адказваць,


І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.


І Ён узвысіць цябе ў пашане, іменьні і славе па-над усімі народамі, якія Ён учыніў, каб ты быў для ГОСПАДА, Бога твайго, народам сьвятым, як Ён прамаўляў».


І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.


Я падыму да неба руку Маю і скажу: "Жыву вечна!"


Бо ты — народ, пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу твайму. Цябе выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб быў ты выбраным народам Ягоным з усіх народаў, якія жывуць на абліччы зямлі.


А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,


І дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб ляцела ў пустыню на месца сваё ад аблічча зьмея, дзе будуць жывіць яе пару, поры і паўпары.


і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мае месца, падрыхтаванае ад Бога, каб там жывілі яе тысячу дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён.


І дадзены яму вусны, якія гавораць вялікае і блюзьнерскае, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.


падаюць дваццаць чатыры старосты перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, і пакланяюцца Таму, Які жыве на вякі вякоў, і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:


І калі жывёлы аддаюць славу, і пашану, і падзяку Таму, Які сядзіць на пасадзе, Які жыве на вякі вякоў,