А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
ДАНІІЛА 11:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І на багоў бацькоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на каштоўнасьці жанчынаў, і на ўсіх багоў ён ня будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца па-над усімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пра багоў сваіх бацькоў ён не падумае, ні пра пажадлівасьць жанчын; ні нават божышча ніякага ня ўважыць; бо ўзьвялічыць сябе над усімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не будзе паважаць багоў бацькоў сваіх, ані пажадлівасці жанчын, ані ніякага іншага бога не будзе паважаць, бо адносна ўсяго будзе ўзвышацца; |
А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло».
Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».
Ты казаў у сэрцы тваім: “Узыйду на неба і вышэй зорак Божых пастаўлю пасад мой, і сяду на гары зграмаджэньня, на скраю поўначы,
«Сыне чалавечы, вось, Я адбяру у цябе раптам радасьць вачэй тваіх, але ты не галасі і ня плач, і няхай не цякуць сьлёзы твае.
«Сыне чалавечы, скажы князю Тыру: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ўзьвялічылася сэрца тваё і ты сказаў: “Я — бог, я сяджу на пасадзе Божым у сэрцы мораў!” Але ты чалавек, а ня бог, і ты паставіў сэрца тваё як сэрца Бога.
І будзе валадар рабіць [намер свой], і вывышацца, і ўзьвялічвацца па-над кожным богам паводле ўпадабаньня свайго. І супраць Бога багоў будзе гаварыць нечуваныя рэчы, і будзе мець посьпех, пакуль ня зьдзейсьніцца абурэньне, бо тое, што вызначана, станецца.
Але бога цьвярдыняў на месцы ягоным ён будзе ўшаноўваць, і бога, якога ня ведалі бацькі ягоныя, ён будзе ўшаноўваць золатам і срэбрам, і дарагімі камянямі і каштоўнымі, і рэчамі найкаштоўнейшымі.
І нават да Князя войска гэтага вырас, і ад Яго была аддалена заўсёдная ахвяра, і пакінута месца сьвятыні Ягонай.
і ўбачыш між палоннымі жанчыну прыгожую, і закахаешся ў яе, і возьмеш яе за жонку сабе,
Не жадай жонкі бліжняга твайго, і не жадай ані дому бліжняга твайго, ані поля ягонага, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нечага з таго, што ў бліжняга твайго”.
які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.
якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, што пазналі праўду.