ГАБРЭЯЎ 3:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А каму прысягаў Ён, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Ягоны, калі ня тым, якія не скарыліся? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Супроць каго прысягаў, што ня ўвойдуць у спачын Ягоны, калі ня супроць непакорлівых? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А каму ж гэта пакляўся, што не ўвойдуць у супачынак Яго, калі не тым, што не пакарыліся? |
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў сярод іх?
не пабачаць яны зямлі, якую Я абяцаў бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня ўбачыць яе.
Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.
тыя, што разносілі ліхія весткі пра зямлю тую, памерлі раптоўна перад абліччам ГОСПАДА.
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад вачыма сыноў Ізраіля, вы не ўвядзіцё царкву гэтую ў зямлю, якую Я даў ім».
Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ў Сына ня верыць, ня ўгледзіць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.
І калі пасылаў вас ГОСПАД з Кадэш-Барнэа, кажучы: “Ідзіце і авалодайце зямлёй, якую Я даў вам”, вы супрацівіліся [слову] з вуснаў ГОСПАДА, Бога вашага, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага.
Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.
Бо і нам [гэта] дабравешчана, як і тым; але ім не дало карысьці пачутае слова, бо не спалучылася з вераю тых, якія слухалі.
Дык, калі некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней дабравешчана, не ўвайшлі ў яго за няскоранасьць,