ГАБРЭЯЎ 12:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму «ўмацуйце зьняможаныя рукі й калені» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго «зрабіце дужымі рукі аслабелыя і калені самлелыя», |
І станецца, калі скажуць табе: “Чаму ты стогнеш?” — ты скажы: “Дзеля весткі, якая прыйдзе, і самлее кожнае сэрца, і аслабеюць усе рукі, і згасьне ўсякі дух, і ўсе калені захістаюцца, як вада”. Вось, яна прыходзіць, і станецца так, кажа Госпад ГОСПАД».
Тады ў валадара зьмяніўся выгляд, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных саслабелі, і калені ягоныя біліся адно аб адно.
[Нініва] апусьцелая, спустошаная і спляжаная, і сэрца растала, і калені калоцяцца, і боль у-ва ўсіх сьцёгнах, і абліччы ўсіх счарнелі.
Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
Бо паразважайце пра Таго, Які вытрываў гэтакую супраць Сябе варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, саслабеўшы душамі вашымі.
і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.