I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.
ВЫХАД 7:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I скажы яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне ў пустыні". І вось, ты не паслухаў аж да цяпер. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажы яму: Гасподзь, Бог Габрэяў, паслаў мяне сказаць табе: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне ў пустыні: але вось, ты дагэтуль не паслухаўся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і скажы яму: “Госпад, Бог гебраяў, паслаў мяне да цябе, гаворачы: “Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”; але да гэтага моманту не хацеў ты паслухаць. |
I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.
I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.
I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?»
I сказаў [Бог]: «Бо Я буду з табою. І вось табе знак, што Я паслаў цябе: калі ты выведзеш народ з Эгіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».
I сказаў Майсей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраіля і скажу ім: “Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць мне: “Якое імя Яго?” Што я маю сказаць ім?»
I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.
Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».
I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай праз суды вялікія.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Прыйдзі да фараона і скажы яму: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю і стань перад фараонам. Вось, ён ідзе да вады, і ты скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона і прамоў яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне”.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю, і стань перад фараонам, і скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
Я падняў яго ў праведнасьці і ўсе шляхі ягоныя раўняю. Ён адбудуе горад Мой і вызваліць палонных Маіх, бяз выкупу і без аднагараджэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Уцісканыя сыны Ізраіля і сыны Юды разам з імі, і ўсе, якія зьняволілі іх, трымаюць іх і ня хочуць адпусьціць іх.