ВЫХАД 39:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I напоўнілі яго чатырма шэрагамі камянёў у шэраг. Рубін, тапаз і шмарагд — шэраг адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд, - гэта першы рад; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І памясцілі на ім чатыры рады каштоўных камянёў: у першым радзе былі рубін, тапаз, смарагд; |
I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і на кожным будзе выразанае як пячатка імя паводле [імёнаў] дванаццаці.
Ён быў чатырохкутны; падвойным зрабілі яны нагруднік, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная, ён падвойны.