І зрабіў ён з медзі дзьве галавіцы, і зьмясьціў іх на версе слупоў. Адна галавіца мела пяць локцяў вышыні, і пяць локцяў вышыні мела другая галавіца.
ВЫХАД 38:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і падстаўкі да слупоў мядзяныя, кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя, і пакрытыя вярхі іхнія срэбрам, і ўсе яны павязаныя срэбрам, усе слупы панадворку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а падножжы ў слупоў зь медзі; гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра; а вярхі ў іх абкладзены срэбрам, і ўсе слупы двара злучаны повязямі срэбнымі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падножжы слупоў былі з медзі, аплікі ж іх і кольцы іх срэбраныя, і вяршыні іх ён пакрыў срэбрам, і ўсе слупы панадворка абклаў ён срэбранымі кольцамі. |
І зрабіў ён з медзі дзьве галавіцы, і зьмясьціў іх на версе слупоў. Адна галавіца мела пяць локцяў вышыні, і пяць локцяў вышыні мела другая галавіца.
I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.
Заслона для брамы панадворку — гафтаванае работы з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, дваццаць локцяў — даўжыня [яе], а вышыня і шырыня [яе] — пяць локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку;
Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, жэрдкі іхнія, слупкі, падставы і ўсе [рэчы] для абслугі яе,
і слупкі панадворку з усіх бакоў і падставы іхнія, калкі намёту і вяроўкі іхнія, і ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, якія яны павінны насіць.