І даў Давід Салямону, сыну свайму, узор прысенку і будынкаў [сьвятыні] і скарбніцаў ейных, і верхніх пакояў ейных, і ўнутраных пакояў ейных, і дому перамольваньня,
ВЫХАД 37:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў і перамольню з найчысцейшага золата: даўжынёю — два з паловаю локці, а шырынёю — паўтара локця. |
І даў Давід Салямону, сыну свайму, узор прысенку і будынкаў [сьвятыні] і скарбніцаў ейных, і верхніх пакояў ейных, і ўнутраных пакояў ейных, і дому перамольваньня,
Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту,
Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,
А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.
Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.