ВЫХАД 34:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Захавай тое, што Я загадваю табе сёньня. Вось, Я выганю перад абліччам тваім Амарэя, Хананейца, Хета, Пэрэзэя, Хівея і Евусэя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) захавай тое, што загадваю табе сёньня: вось, Я праганяю ад твару твайго Амарэяў, Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Захавай усё, што Я табе загадваю сёння, і Я Сам выганю перад абліччам тваім амарэя, хананея, хетэя, феразея, гівея і евусея. |
Таксама ў тыя дні я бачыў Юдэяў, якія жылі з жанчынамі з Ашдадзянак, Аманянак і Мааўлянак,
I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
I Я пашлю перад абліччам тваім анёла, і выганю Хананейца, Амарэя, Хета, Пэрэзэя, Хівея і Евусэя.
На тры дні дарогі мы пойдзем у пустыню і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, як Ён скажа нам».
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Хто мае прыказаньні Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, будзе любіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і зьяўлю яму Сябе».
Захоўвай і слухай усе словы гэтыя, якія я загадваю табе, каб было добра табе і сынам тваім пасьля цябе на вякі, калі будзеш рабіць тое, што добрае і што слушнае ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго.
Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.
І станецца, калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы зямлі,
Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.
І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».
Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева.
І будзе праведнасьць нашая ў тым, што мы будзем захоўваць і выконваць усе прыказаньні гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам загадаў”.
Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і выконвай іх, каб добра табе было, і ты вельмі памножыўся ў зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, як прамаўляў да цябе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
вялікія кары, якія бачылі вочы твае, і знакі, і цуды, і руку моцную, і рамяно ўзьнятае, якімі вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой. Так зробіць ГОСПАД, Бог твой, усім народам, якіх ты баішся.
ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх перад абліччам вашым і прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як ГОСПАД, Бог ваш, прамовіў вам.