Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі.
ВЫХАД 28:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш дыядэму са шчырага золата, і выражаш на ёй, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА!”, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабі паліраваную дошчачку з чыстага золата, і выраж на ёй, як выразаюць на пячатцы: «Сьвятасьць Гасподняя», Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі і пласціну з найчысцейшага золата, на якой выражы чаканнай работай: «Святое Госпада». |
Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі.
Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе Дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!
І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым”. Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля».
Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.
I будзе [гэта] на Аароне ў часе служэньня [ягонага], і чутны будзе голас ягоны, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА, і калі будзе выходзіць, каб ён не памёр.
і прымацуеш шнурком з блакіту, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры яна будзе.
I зрабілі дыядэму вянца сьвятасьці са шчырага золата, і напісалі на ёй пісьмом, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА”,
і прымацавалі да яе шнурок з блакіту, каб прывязваць яе да мітры зьверху, як загадаў ГОСПАД Майсею.
І станецца, што заробак ягоны і прыбытак ягоны будуць пасьвячоныя ГОСПАДУ, і ня будуць яны зьбіраныя, і ня будуць хаваныя, бо для тых, якія жывуць перад абліччам ГОСПАДА, будзе заробак ягоны, каб яны маглі есьці ўдосталь і апранацца раскошна.
Гэта закон Дому [Божага].На вяршыні гары ўвесь абшар з усіх бакоў наўкола — Сьвятое Сьвятых. Вось гэта закон Дому гэтага.
І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.
«Прамоў да ўсёй грамады сыноў Ізраіля і скажы ім: “Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.
і ўсклаў яму на галаву мітру і на ёй залатую дыядэму, сьвяты вянок, як загадаў Майсею ГОСПАД.
У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.
Бо Гэткага трэба нам Першасьвятара, сьвятога, нявіннага, беззаганнага, адлучанага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над нябёсы,
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.