Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Прамоў да ўсёй грамады сыноў Ізраіля і скажы ім: “Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 абвясьці ўсяму супольству сыноў Ізраілевых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я Гасподзь, Бог ваш.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 19:2
20 Крыжаваныя спасылкі  

Дык асьвяціцеся і будзьце сьвятыя, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!


Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.


Будзьце для Мяне сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў, каб вы былі Маімі.


І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым”. Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля».


Будзеш уважаць яго за асьвячонага, бо ён складае хлеб Богу твайму. Няхай будзе ён сьвяты для цябе, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які асьвячае вас.


Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.


Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся?


бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,


I вы будзеце сьвятымі людзьмі для Мяне; і мяса, разьдзёртага ў полі, ня ешце; сабакам кідайце яго.


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


І сказаў Егошуа народу: «Вы ня здолееце служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог сьвяты і Бог зайздросны, і Ён не прабачыць вам бунту вашага і грахоў вашых.


Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.


Няхай славяць імя Ягонае вялікае і страшнае, [бо] сьвятое яно!


І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод народу свайго, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго”».


Толькі ня будзе ён увахо­дзіць за заслону і ня будзе падыходзіць да ахвярніка, бо мае загану. Ня будзе ён паганіць сьвятыню Маю, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх”».


Будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і выконваць прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы