сына жанчыны ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і майстэрства ў-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усе працы ягоныя.
ВЫХАД 28:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І скажы ўсім, хто мудры сэрцам, каго Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону вопратку дзеля прысьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пагавары з усімі мудрымі сэрцам, каго надзяліў Я духам разважнасці, каб справілі шаты Аарону, у якіх, пасвячоны, ён будзе служыць Мне. |
сына жанчыны ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і майстэрства ў-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усе працы ягоныя.
I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону.
I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды,
і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,
І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].
I зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутры іхнім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД».
I паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе.
І супачыне на Ім Дух ГОСПАДА, дух мудрасьці і розуму, дух рады і магутнасьці, дух веданьня і страху перад ГОСПАДАМ.
каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,
І Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі свае, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.