I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
ВЫХАД 26:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш пяцьдзясят гачыкаў залатых, і злучыш гачыкамі палотны адно з адным, і будзе Сяліба адным [цэлым]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зрабі пяцьдзясят гачыкаў залатых і гачыкамі злучы заслону адну з адной, і будзе скінія адно цэлае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі і пяцьдзесят залатых аплікаў, якімі патрэбна злучыць палотны, каб скінія была адным цэлым. |
I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
I павесіш заслону на гачыках, і ўнясеш туды, унутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.
Пяцьдзясят пяцелек зробіш на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зробіш на краі палатна [ў месцы,] дзе маюць быць сьпятыя з іншага боку; пяцелькі будуць насупраць адна адной.
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, гачыкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,
I зрабіў пяцьдзясят гачыкаў залатых, і злучыў гачыкамі палотны адно з адным, і сталася Сяліба адным [цэлым].
I прынесьлі да Майсея Сялібу, намёт і ўсе прыналежнасьці ягоныя, гачыкі ягоныя, дошкі ягоныя, жэрдкі ягоныя, слупы ягоныя і падстаўкі ягоныя,
з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.