ВЫХАД 26:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку Сялібы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабі жэрдкі з дрэва акацыі, пяць для падтрымкі дошак на адным баку скініі, |
I [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
і пяць жэрдак да дошак другога боку Сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку Сялібы, [што глядзіць] на захад.
Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, жэрдкі іхнія, слупкі, падставы і ўсе [рэчы] для абслугі яе,
І гэта абавязкі іхнія ў-ва ўсім служэньні ў Намёце Спатканьня: [насіць] дошкі Сялібы і жэрдкі яе, слупкі яе і падставы іх,
з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.