ВЫХАД 20:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стаяў народ спадалёк, а Майсей уступіў у змрок, дзе Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І народ усё стаяў воддаль; а Майсей наблізіўся да цёмнага воблака, у якім быў Бог. |
Ён зрабіў цемру заслонай Сваёй, вакол Яго — намёт Ягоны з цёмных водаў, з густых хмараў.
Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных — агонь палючы, вугольле распальваецца ад Яго.
А Майсей узыйшоў да Бога, і паклікаў яго ГОСПАД з гары, кажучы: «Гэтак скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраіля:
Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне.
У той час я стаяў між ГОСПАДАМ і вамі, каб вам абвясьціць слова ГОСПАДА, бо вы баяліся агню і не ўзыйшлі на гару, калі Ён казаў:
Адзіны, Які мае несьмяротнасьць, жыве ў сьвятле недаступным, Якога ніхто з людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму пашана і ўлада вечная. Амэн.