І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.
ВЫХАД 16:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Ізраіля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю абжытую; яны елі манну, пакуль не прыйшлі да межаў зямлі Ханаан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Ізраілевыя елі манну сорак гадоў, пакуль ня прыйшлі ў зямлю абжытую: манну елі яны, пакуль ня прыйшлі да межаў зямлі Ханаанскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сыны Ізраэля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю заселеную; а: «Што гэта?» елі яны гэтую ежу, аж пакуль не прыбылі да межаў зямлі Ханаан. |
І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.
І гневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль не памерла ўсё пакаленьне, якое рабіла зло перад вачыма ГОСПАДА.
І ўзыйшоў Аарон сьвятар на гару Гор перад аблічча ГОСПАДА, і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у пятым месяцы, у першы дзень месяца.
Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.
Глядзіце, Я даў вам гэтую зямлю. Увайдзіце, вазьміце на ўласнасьць зямлю гэтую, якую запрысяг ГОСПАД даць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.
Бо ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх. Ён ведае вандроўку тваю ў гэтай пустыні вялікай. Вось, сорак гадоў ГОСПАД, Бог твой, з табою, і нічога табе не бракавала"”.
І ня даў вам ГОСПАД сэрца, якое разумее, вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія чуюць, аж да сёньняшняга дня.
Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есьці плады той зямлі. І ня елі ўжо манны сыны Ізраіля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаан.