I падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і крупчастае, дробнае, як шэрань на зямлі.
ВЫХАД 16:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І назваў дом Ізраілеў хлеб той: манна. Яна была, як каляндравае насеньне, белая, а смакам як ляпёшка зь мёдам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назваў дом Ізраэля хлеб той «манна», бо была яна белая, як зерне каляндры, а смак мела падобны да мядовага. |
I падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і крупчастае, дробнае, як шэрань на зямлі.
I ўбачылі сыны Ізраіля, і казалі адзін аднаму: «Што гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які ГОСПАД даў вам есьці.
I сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД: “Поўны гомар [пакіньце] на захаваньне ў пакаленьні вашыя, каб бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас з зямлі Эгіпецкай”».
«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.
Ён карміў цябе ў пустыні маннай, якой ня ведалі бацькі твае, каб цябе загартаваць і выспрабаваць цябе, каб даць табе добрае ў будучыні тваёй.
Ён выпрабоўваў цябе голадам і карміў цябе маннай, якой ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб даць зразумець табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным [словам], якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА, будзе жыць чалавек.